Перакачаўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перака́чаўнік — страва беларускіх татараў, пірог з вялікай колькасці пластоў тонка раскачанага цеста без дражджэй.

20 ліпеня 2005 страва ўнесеная ў спіс традыцыйных страваў польскай кухні, які вядзе Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы, гэты спіс мае толькі прэстыжны характар[1]. Прадукт занесены таксама ў рэестр гарантаваных традыцыйных страваў  (англ.), які вядзе Еўрапейская камісія, што гарантуе яму абарону ва ўсім Еўрасаюзе[2][3].

Рэцэпт[правіць | правіць зыходнік]

Інгрэдыенты[правіць | правіць зыходнік]

Цеста:

Фарш мясны:

Фарш салодкі:

З мукі, паловы масла, смятаны, яек, соды і цукру (для салодкай начынкі; але солі і перцу — у выпадку мясной начынкі) старанна замяшаць вельмі крутое — гэтак званае макароннае, з найменшай колькасцю вады (каля 25—35 % ад агульнай вагі цеста ці ўдвая менш, чым здольная звязаць пшанічная мука) — цеста, даліваючы пакрысе ваду па меры патрэбы. Падзяліць цеста на 4 часткі, кожную раскачаць у як мага больш тонкія пласты. Змяшаць кампаненты фаршу паміж сабой. Нашмараваць асобныя бліны маслам і закрасамі, выкласці фарш, зверху пакласці наступны блін і г. д. Скруціць у рулет, які затым звіваецца ў спіраль накшталт «слімака», зляпіць краі. Смажыць у рондлі ў вялікай колькасці алею (які мусіць цалкам пакрываць перакачаўнік), мясны — каля дзвюх гадзін, салодкі — крыху меней.

Чым больш далікатнымі атрымаюцца бліны і чым драбней пасечанае мяса, тым смачнейшым будзе гэты старадаўні беларуска‑татарскі пірог. Гатовы прадукт, паводле зарэгістраванага польскага стандарту, мае каля 30 см у дыяметры і важыць каля 3 кг.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]