Белуджыстан (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Белуджыстан)
Белуджыстан
بلوچِستان, Balochistan
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Пакістан
Статус Правінцыя
Уваходзіць у
Уключае 30 акруг
Адміністрацыйны цэнтр Квета
Дата ўтварэння 1 ліпеня 1970 г.
Губернатар Syed Zahoor Ahmad Agha[d]
Афіцыйныя мовы урду, англійская, белуджская, пушту
Насельніцтва (2011) 7 914 000
Нацыянальны склад белуджы, брагуі, пуштуны
Канфесійны склад іслам
Плошча 347 190 км²
(1-е месца)
Белуджыстан на карце
Часавы пояс UTC+5
Код ISO 3166-2 PK-BA
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белуджыста́н (урду, белудж.: بلوچِستان, англ.: Balochistan) — найбуйнейшая правінцыя Пакістана. Займае большую частку гістарычнай вобласці Белуджыстан. Агульная плошча — 347 190 км². Насельніцтва (2011 г.) — 7 914 тыс. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Квета.

Правінцыя Белуджыстан была ўтворана 1 ліпеня 1970 г. Значная частка яе тэрыторыі знаходзіцца на Іранскім нагор'і. На поўначы ў раёне Кветы пераважае горная мясцовасць (да 3487 м). Клімат пераходны ад умеранага (у гарах) да засушлівага субтрапічнага і трапічнага.

Этнічны склад насельніцтва неаднастайны. На поўначы правінцыі ў сельскай мясцовасці пераважаюць пуштуны, белуджы і брагуі. На поўдні — белуджы. Прадстаўнікі этнічных меншасцяў (персы, сіндхі, хазарэйцы, пенджабцы, курды, узбекі, туркмены) жывуць у асноўным у гарадах або ў памежных раёнах. У 2005 г. у правінцыі знаходзілася 769 268 бежанцаў з Афганістана.

Белуджыстан багаты на карысныя выкапні — прыродны газ, вугаль, галіт, медзь, золата, парфір. Іх здабыча з'яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Іншыя галіны гаспадаркі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, транспарт і гандаль. Праз Белуджыстан праходзяць важныя транспартныя магістралі ў напрамку Ірана, Сінда і Афганістана. Далейшае развіццё транспартнай галіны звязана з будаўніцтвам глыбакаводнага порта ў Гвадары.

Неафіцыйныя сімвалы правінцыі Белуджыстан
Сімвал-жывёла
Сімвал-птушка
Сімвал-дрэва
Сімвал-кветка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]