Раіса Аляксееўна Хілько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Аляксееўна Хілько
Дата нараджэння 21 верасня 1950(1950-09-21) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР

Раіса Аляксееўна Хілько́ (нар. 21 верасня 1950) — украінская савецкая артыстка балета, прыма-балерына Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі, балетмайстар-рэпетытар Нацыянальнай оперы Украіны. Народная артыстка УССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раіса Хілько нарадзілася 21 верасня 1950 года ў горадзе Днепрапятроўск.

У 1968 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (клас Наталлі Веракундавай)[1], а ў 1984 годзе — балетмайстарскае аддзяленне ГІТІСа.

У 1968—1993 гадах — артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі.

У 1978 годзе атрымала залаты медаль у міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Варне.

З 2000 года — балетмайстар-рэпетытар Нацыянальнай оперы Украіны.

Гастралявала ў Японіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Партугаліі, Венгрыі, Балгарыі, Егіпце, Аргенціне, Бразіліі, Перу, Нікарагуа і іншых краінах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Балерына лірыка-рамантычнага плана.

Сярод яе партый — Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана, харэаграфія А. Шэкеры), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А. Мелікава  (руск.)), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова), Маўка («Лясная песня  (руск.)» Скарульскага  (руск.)) і інш.

Зноскі

  1. Туркевич В. Д. Лучшая Жизель — киевлянка // Газета «День». — 2010. — № 177 от 1 октября.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  • Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк : Молоде життя, 1955—1995.
  • Мистецтво України : Біографічний довідник / упоряд.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський; за ред. А. В. Кудрицького. — К. : «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9.
  • Хилько Раїса Олексіївна [Текст] // Нашого цвіту по всьому світу: маленькі розповіді про тих, хто вже прославив чи нині прославляє Україну, працюючи на Батьківщині та закордоном. Ч.1 :інформаційний дайджест / підгот. Л. В. Тараненко, О. Б. Буц, О. Л. Орлова, А. О. Хворостяна; відп. за вип. О. І. Шарабура. — Д. : КЗК «Дніпропетровська обласна бібліотека для дітей», 2015. — С. 90.