Станіслаў Гозій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Гозій
Герб
кардынал
з 26 лютага 1561
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1571 — 1572
Папярэднік Антуан Перэна дэ Гранвела
Пераемнік Francisco Pacheco de Toledo[d]
біскуп вармінскі[d]
з 2 сакавіка 1551
Дыяцэзія Вармінская дыяцэзія[d]
Папярэднік Тыдэман Гізэ[d]
Пераемнік Марцін Кромер
біскуп хэлмскі[d]
з 12 ліпеня 1549
Дыяцэзія Хэлмская дыяцэзія[d]
Папярэднік Тыдэман Гізэ[d]
Пераемнік Jan Lubodzieski[d]
Апостальскі Нунцый ў Імператара[d] (Аўстрыя)
17 сакавіка 1560 — 22 сакавіка 1561
Папярэднік Дзакарыя Дэльфіна[d]

Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, каталіцкі святар, паэт, дыпламат, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 5 мая 1504[1]
Смерць 5 жніўня 1579[1] (75 гадоў)
Пахаванне
Бацька Ульрых Гозій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Гозій (лац.: Stanislaus Hosius, польск.: Stanisław Hozjusz; 5 мая 1504, Кракаў — 5 жніўня 1579, Капраніка каля Рым) — тэолаг, дзеяч каталіцкай царквы, кардынал (1561), мецэнат і аўтар шматлікіх тэалагічных твораў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын кракаўскага мешчаніна Ульрыха Гозія. Дзяцінства правёў у Вільні. У 1519—1524 гадах вучыўся ўЯгелонскім універсітэце. Служыў настаўнікам пры кракаўскім біскупе. Цікавіўся гуманістычным рухам і падтрымліваў кантакты з Эразмам Ратэрдамскім. У 1529—1534 гадах вучыўся ў Балонні. З 1538 годзе быў каралеўскім сакратаром польскага і адначасова прызначаны вармійскім канонікам, з 1540 — адначасова кракаўскім, з 1542 — сандамірскім. У 1549—1550 і 1569 гадах выконваў дыпламатычныя даручэнні караля Жыгімонта Аўгуста. З 1549 года біскуп хэлмскі, з 1551 — вармійскі.

Актыўны дзеяч контррэфармацыі. З 1558 года служыў у Рыме, у 1560—1561 гадах папскі нунцый ў Вене. У 1561—1563 гадах удзельнічаў у Трыдэнцкім саборы, кіраваў ім у 1563 годзе.

У 1564 годзе вярнуўся ў Польшчу. Пад уплывам Гозія кароль Жыгімонт Аўгуст, у выкананне рашэнняў Трыдэнцкага сабора, узмацніў барацьбу з Рэфармацыяй. У 1564 годзе запрасіць езуітаў у Польшчу і ў Браўнсбергу (цяпер Бранева) заснаваў першую езуіцкую калегію (Collegium Hosianum). З 1569 года зноў служыў у Рыме.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Багаслоўскія творы і палемічныя лісты выданы ў зборніку „Opera omnia“ (1548). Найважнейшы твор — „Confessio fidei catholicae christiana“ (1557; 39 выданняў).

Зноскі

  1. а б Stanislaus Hosius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]