Сіваграк звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сіваграк звычайны
European roller.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coracias garrulus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   554518
NCBI   188338
EOL   1050025
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 
Паштовая марка Беларусі

Сівагра́к звычайны, Ракша[1] (Coracias garrulus) — буйная птушка атрада ракшападобных памерам з голуба.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 32-35 см, маса 140—160 г. Склад цела шчыльны, дзюба моцная. Агульная афарбоўка зеленавата-блакітная з яркім адлівам. На крылах і хвасце ёсць цёмна-сінія ўчасткі. Спіна глініста-карычневая. Палавы дымарфізм слаба выяўлены. Афарбоўка маладых птушак бледнаватая.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Еўразія і Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах пашырэння віду. Параўнальна нядаўна ў невялікай колькасці гнездавалася на поўначы краіны. Найбольш пашырана на Палессі.

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Аддае перавагу старым рэдкім лясам паблізу рачных абалонаў, каля азёраў, высечак, лугоў, палёў, выганаў. Часта селіцца паблізу высакавольтавых ліній, у старых занядбаных парках, прысадах, гаях. Неабходныя ўмовы — наяўнасць дуплаватых дрэваў.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прылятае паміж 15 красавіка і 15 мая. Дакладныя тэрміны прылёту і гнездавання залежаць ад ходу вясны і геаграфічнага месцазнаходжання мясцовасці. Займае дуплы асін, дубоў, вольхаў, сосен, вербаў, радзей старых ігруш, яблынь, таполяў, ліп. Дуплы выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Нярэдка засяляе і штучныя гняздоўі (галачнікі).

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Coracias garrulus

Птушка ўжо патрапіла ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды і нададзеная катэгорыяй NT як від, які знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Уключана яна ў дадатак II Бернскай і Бонскай канвенцый і, само сабой, увайшла з 1993 года ў Чырвоную кнігу Беларусі[2].

За апошнія 50 гадоў колькасць беларускай папуляцыі сівагракаў скарацілася больш чым у 200 разоў. Калі ў канцы 1960-х гадоў іх налічвалася ад 10 да 30 тысяч пар, то цяпер у краіне, па самых аптымістычных падліках, не больш за 70 пар. У Еўропе ж агульная колькасць сівагракаў не перавышае 100 тысяч пар[2].

Па статыстыцы, сёння ў Беларусі зафіксавана толькі 5 месцаў пастаяннага гнездавання сіваграка звычайнага[2]. І толькі ў адной кропцы яе колькасць дасягае 8-10 пар. Гэта тэрыторыя, важная для птушак, «Гронава» ў Магілёўскай вобласці. Тут у цяперашні час выяўлена самая шматлікая папуляцыя сіваграка. Тэрыторыя мае міжнароднае значэнне. Але афіцыйна гэты статус нідзе не замацаваны. Таму грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» мае намер ініцыяваць там у 2012 годзе стварэнне заказніка мясцовага значэння[2].

Зноскі

  1. Напісанне Сіваграк звычайны, Ракша, а таксама напісанне на латыні ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14., Мн., 2002, С.363
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 В Беларуси хотят взять под охрану места, где обитает «синяя птица» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]