Талака (кааліцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грамадзянскі альянс за справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця «Талака» — апазіцыйная кааліцыя беларускіх партый і арганізацый, якая існавала ў 20132015 гг.

Аб стварэнні кааліцыі было абвешчана ў канцы жніўня. Створана 22 верасня 2013 г. дэлегатамі (75 чал.) канферэнцыі апазіцыйных дэмакратычных сіл. Пагадненне падпісана Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет» і 4 аргкамітэтамі - для стварэння Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», грамадскага праваабарончага аб'яднання «За справядлівыя выбары», «Беларускага руху» (В. Вячорка), а таксама незарэгістраванай арганізацыяй «Маладая Беларусь»[1].

Мэтай кааліцыі была ліквідацыя «аўтарытарнага рэжыма» А. Лукашэнкі і вяртанне грамадзянам Беларусі адабраных у іх законных правоў, у першую чаргу — права свабоднага выбару ўлады і курсу краіны. Адной з галоўных задач кааліцыі было стварэнне стратэгіі дзеянняў, фарміраванне адзінай каманды і вызначэнне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах[2].

«Талака» не мела агульнай тактыкі на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 г.. Некаторыя структуры «Талакі» заклікалі да байкоту, але ягоныя асноўныя кампаненты — АГП і партыя левых — вырашылі прымаць удзел у выбарах. Канчатковы раскол кааліцыі выявіўся падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 г., калі на выбары пайшлі адразу два кандыдаты: А. Лябедзька і С. Калякін.

Зноскі

  1. Дзве апазіцыйныя кааліцыі: адрозненняў амаль няма, адзінства зусім няма / Гутарыў З. Панкавец // Наша Ніва. — 2013. — 36 (825). — 25 верасня. — С. 3.
  2. Пульша, С.. «Талака» будзе імкнуцца на выбарах «разам Бацьку біць». Новы час (22 верасня 2013). Праверана 27 лістапада 2018.