Тры сястры (сельская гаспадарка)
Тры сястры (англ.: Three Sisters) - прынятая ў этнаграфічнай літаратуры ЗША назва трох асноўных сельскагаспадарчых культур, якія выкарыстоўваліся практычна ўсімі земляробчымі індзейскімі народамі, у асаблівасці ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы: гарбуз, кукуруза і фасоля.
У лацінаамерыканскай сельскай гаспадарцы вядомы тэрмін «мільпа» (es:Milpa) — гэта фермы, дзе ў вялікім маштабе выкарыстоўваецца сумеснае культываванне трох дадзеных культур. «Тры сястры» ўзаемна карысныя адна для адной. Парасткі фасолі могуць віцца па кукурузе, дзякуючы чаму адпадае неабходнасць у жэрдзях. Фасоль, як і ўсе бабовыя, забяспечвае наяўнасць азота ў глебе, а гарбуз распасціраецца па зямлі, загароджваючы яе ад сонечнага святла і не даючы расці пустазеллю. Больш за тое, гарбуз забяспечвае натуральнае мульчаванне глебы, ствараючы мікраклімат, які ўтрымлівае вільгаць, а яго пакрытыя шыпікамі сцеблы адпужваюць шкодных насякомых. У кукурузе адсутнічаюць амінакіслоты лізін і трыптафан, неабходныя чалавеку для сінтэзу бялкоў і ніаціна, але фасоль ўтрымлівае абодва гэтыя рэчывы і разам з кукурузай забяспечвае збалансаваны рацыён.
Вырошчванне «трох сясцёр» было распаўсюджана ў многіх дакалумбавых культурах. Анасазі змаглі культываваць іх нават у адносна засушлівых умовах. Сярод плямёнаў паўднёвага захаду, напрыклад, тэва, вядомая «чацвёртая сястра» — мясцовая разнавіднасць клеоме (Cleome serrulata), якая расце ў Скалістых гарах. Гэта расліна прыцягвае пчол, якія апыляюць фасолю і гарбуз.
| Дакалумбавы культуры | |
|---|---|
| Паўночная Амерыка | Дакалумбавы культуры Паўночнай Амерыкі |
| Цэнтральная Амерыка | Арыдаамерыка — Вест-Індыя — Істма-Калумбія — Месаамерыка (Мовы Месаамерыкі — Ацтэкі — Мая — Альмекі — Іншыя культуры Месаамерыкі) |
| Паўднёвая Амерыка | Амазонскія культуры (Дакалумбава Бразілія — Льянас-дэ-Мохас — Маражо) — Андскія культуры (Інкі) — Патагонскія культуры — Мовы Паўднёвай Амерыкі |
| Культура і міфалогія | Касік — Ківа — Месаамерыканская гульня ў мяч — Пукара — Уака — Чанкі — Чынампа |
| Гл. таксама | Індзейцы — Археалогія Амерыканскага кантынента — Генацыд індзейцаў — Жывапіс індзейцаў — Індзейскія мовы — Кераміка індзейцаў — Калумбаў абмен — Канкіста — Культурныя рэгіёны Амерыкі — Кухня індзейцаў — Палеаіндзейцы — «Тры сястры» |
| Партал «Індзейцы» | |