Туліт
| Туліт | |
|---|---|
| Туліт з Тведэстранда, Нарвегія | |
| Формула | Ca2Al3(SiO4)(Si2O7)O(OH) |
| Сінгонія | Рамбічная |
| Колер | Ружовы |
| Колер рысы | Белая ці бясколерная |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Прасвечвае ў краях |
| Цвёрдасць | 6,5 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Злом | Няроўны |
| Шчыльнасць | 3,10 — 3,38 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,69 - 1,70 |
Туліт (разалін, уніяніт) — шчыльная густа-ружовая ці ружова-чырвоная разнавіднасць мінерала цаізіт. Афарбоўка каменя абумоўлена іонамі марганцу (прымешка Mn дасягае ~ 1%). Сустракаецца ў выглядзе масіўных крупчастым, шаставатых, зблытана-кудзелістых агрэгатаў. Утвараецца пры рэгіянальным метамарфізме, сустракаецца ў метамарфічных пародах як прадукт гідратэрмальнай змены плагіяклаза ў гідратэрмальна змененых асноўных вывергнутых пародах і крышталічных сланцах. Спадарожныя мінералы: кварц, альбіт, біятыт, эпідот, гранаты.
Упершыню знойдзены ў 1820 годзе ў Нарвегіі (акруга Лом). Назва паходзіць ад старажытнай назвы міфічнага вострава ў паўночнай частцы Нарвегіі - Тул. Пазней быў знойдзены таксама ў Заходняй Аўстраліі, Намібіі, ЗША (штаты Тэнесі, Каліфорнія, Паўночная Караліна), Грэнландыі, Расіі (Урал), Аўстрыі (Ціроль), Італіі, Польшчы (Ніжняя Сілезія).
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туліт