Чыкагскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Універсітэт Чыкага)
Чыкагскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Chicago
Дэвіз Crescat scientia; vita excolatur
Заснаваны ў 1890
Тып Прыватны
Прэзідэнт Роберт Зімер
Месца размяшчэння Чыкага, Ілінойс, ЗША
Кампус Гарадскі, 211 акраў
Бакалаўраў 4672
Магістраў і дактароў 9855
Выкладчыкаў 2160
Колер Фенікс
Афіцыйны сайт http://www.uchicago.edu/

Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago) — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты.

Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе.

Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер.

Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка.

Бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Пры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараў[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі