Уільям Хоўвард Стайн
Уільям Хоўвард Стайн, таксама Стэйн (анг.: William Howard Stein; 25 чэрвеня 1911, Нью-Ёрк — 2 лютага 1980, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1933), атрымаў ступень доктара філасофіі ў Медыцынскім і хірургічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта (1938). З 1938 года працуе ў Ракфелераўскім універсітэце (Нью-Ёрк), з 1955 года - прафесар біяхіміі. У 1968-1971 гадах быў рэдактарам часопіса Journal of Biological Chemistry.
Асноўныя работы [правіць]
Асноўныя работы па аналітычнай хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, упершыню ўстанавіў (сумесна з іншымі) першасную структуру фермента рыбануклеазы, даследаваў будову актыўных цэнтраў ферментаў.
Нобелеўская прэмія [правіць]
Нобелеўская прэмія па хіміі (1972, сумесна з С. Мурам і К. Анфінсенам).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Эдвін Макмілан / Глен Сібарг (1951) • Арчэр Марцін / Рычард Сінг (1952) • Герман Штаўдынгер (1953) • Лайнус Полінг (1954) • Вінсент дзю Віньё (1955) • Сірыл Хіншэлвуд / Мікалай Сямёнаў (1956) • Александэр Тод (1957) • Фрэдэрык Сенгер (1958) • Яраслаў Гейраўскі (1959) • Уілард Лібі (1960) • Мелвін Калвін (1961) • Макс Перуц / Джон Кендру (1962) • Карл Цыглер / Джуліо Ната (1963) • Дораці Ходжкін (1964) • Роберт Вудварт (1965) • Роберт Малікен (1966) • Манфрэд Эйген / Рональд Норыш / Джордж Портэр (1967) • Ларс Онсагер (1968) • Дэрэк Бартан / Од Хасель (1969) • Луіс Лелуар (1970) • Герхард Герцберг (1971) • Крысціян Анфінсен / Станфард Мур / Уільям Стайн (1972) • Эрнст Фішэр / Джэфры Уілкінсан (1973) • Пол Флоры (1974) • Джон Корнфарт / Уладзімір Прэлаг (1975) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
