Фрэдэрык Сенгер
| Фрэдэрык Сенгер | ||||
| англ.: Frederick Sanger | ||||
| Дата нараджэння: | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: |
Рэндкамб, Глостэршыр, Англія |
|||
| Краіна: | ||||
| Навуковая сфера: | ||||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||
Фрэдэрык Сенгер, таксама Сангер CBE (англ.: Frederick Sanger; нар. 13 жніўня 1918 г., Рэндкомб, Глостэршыр) — англійскі біяхімік, адзіны вучоны - двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі - у 1958 і 1980 (сумесна з У. Гілбертам і П. Бергам). Жанаты, мае двух сыноў і дачку.
Біяграфія[правіць]
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939). З 1940 года працуе там жа. Доктарская ступень з 1943 года. З 1951 года член Медыцынскага даследчага савета і кіраўнік лабараторыі малекулярнай біялогіі гэтага савета. З 1983 года ў адстаўцы.
Асноўныя працы прысвечаны хіміі бялку і нуклеінавам кіслотам. З 1945 года Сенгер вывучаў структуру інсуліну. Ім быў распрацаваны дынітра-фторбензольны метад ідэнтыфікацыі канцавых амінагруп у пептыдах, з дапамогай якога яму атрымалася ўстанавіць прыроду і паслядоўнасць чаргавання амінагруп у інсуліне і расшыфраваць яго будову (1944—1954). Сенгер устанавіў, што інсулін мае агульную формулу C337N65O75S6, тры сульфідных мастка і складаецца з двух ланцугоў: ланцуга A, які змяшчае 21 амінакіслотны астатак, і ланцуга B, які змяшчае 30 амінакіслотных астаткаў. Гэтыя працы паслужылі асновай для сінтэтычнага атрымання інсуліну і іншых гармонаў.
У 1965 годзе прапанаваў пазначаць РНК і ДНК, прызначаныя для структурных даследаванняў, радыеактыўным ізатопам фосфару 32Р, што дазволіла ажыццяўляць працы з надзвычай малой колькасцю матэрыялу — 10−6 г. Устанавіў структуру 5S PHK (120 асноў; 1967) і ДНК фага ФХ174 (5375 асноў; 1977). У 1977 годзе прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці ДНК на якая вывучаецца аднаніткавай ДНК як на матрыцы.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (1958) (англ.)
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (1980) (англ.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Эдвін Макмілан / Глен Сібарг (1951) • Арчэр Марцін / Рычард Сінг (1952) • Герман Штаўдынгер (1953) • Лайнус Полінг (1954) • Вінсент дзю Віньё (1955) • Сірыл Хіншэлвуд / Мікалай Сямёнаў (1956) • Александэр Тод (1957) • Фрэдэрык Сенгер (1958) • Яраслаў Гейраўскі (1959) • Уілард Лібі (1960) • Мелвін Калвін (1961) • Макс Перуц / Джон Кендру (1962) • Карл Цыглер / Джуліо Ната (1963) • Дораці Ходжкін (1964) • Роберт Вудварт (1965) • Роберт Малікен (1966) • Манфрэд Эйген / Рональд Норыш / Джордж Портэр (1967) • Ларс Онсагер (1968) • Дэрэк Бартан / Од Хасель (1969) • Луіс Лелуар (1970) • Герхард Герцберг (1971) • Крысціян Анфінсен / Станфард Мур / Уільям Стайн (1972) • Эрнст Фішэр / Джэфры Уілкінсан (1973) • Пол Флоры (1974) • Джон Корнфарт / Уладзімір Прэлаг (1975) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Ліпскамб (1976) • Прыгожын (1977) • Мічэл (1978) • Браўн / Вітыг (1979) • Берг / Гілберт / Сенгер (1980) • Фукуі / Хофман (1981) • Клуг (1982) • Таўбэ (1983) • Мерыфілд (1984) • Хаўптман / Карле (1985) • Хершбах / Лі / Полані (1986) • Крам / Лен / Педэрсен (1987) • Дайзенхофер / Хубер / Міхель (1988) • Олтмен / Чэк (1989) • Коры (1990) • Эрнст (1991) • Маркус (1992) • Муліс / Сміт (1993) • Ола (1994) • Крутцэн / Маліна / Роўланд (1995) • Кёрл / Крота / Смолі (1996) • Боер / Уокер / Скоу (1997) • Кон / Попл (1998) • Зевейл (1999) • Хігер / Мак-Дыярмід / Сіракава (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Пашаны
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Постаці брытанскай біяхіміі
- Постаці малекулярнай біялогіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Двойчы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі
- Узнагароджаныя медалем Коплі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні