Уладзімір Прэлаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Прэлаг
басн.: Vladimir Prelog
Vladimir Prelog ETH-Bib Portr 00214.jpg
Дата нараджэння:

23 ліпеня 1906(1906-07-23)

Месца нараджэння:

Сараева, Боснія

Дата смерці:

7 студзеня 1998(1998-01-07) (91 год)

Месца смерці:

Цюрых, Швейцарыя

Краіна:

Flag of Switzerland.svg Швейцарыя

Навуковая сфера:

біяхімія

Месца працы:

Заграбскі ўніверсітэт, Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха

Альма-матэр:

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1975 Нобелеўская прэмія па хіміі (1975)

Уладзімір Прэлаг (басн.: Vladimir Prelog; 23 ліпеня 1906, Сараева, Боснія - 7 студзеня 1998, Цюрых) — швейцарскі хімік-арганік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння хімічнага факультэта Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1928 годзе (цяпер Вышэйшая школа хімічнай тэхналогіі) працаваў у Празе ў Лабараторыі сінтэзу тонкіх хімічных рэчываў. У 1935 вярнуўся ў Югаславію, дзе выкладаў арганічную хімію ў Заграбскім універсітэце. У 1941 пасля акупацыі Югаславіі фашысцкімі войскамі Прэлаг пераехаў у Швейцарыю. Працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху; там ў 1957 прыняў ад Л. Ружычка яго Лабараторыю арганічнай хіміі - адзін з буйных цэнтраў вывучэння хіміі прыродных злучэнняў і фізіялагічна актыўных рэчываў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіміру Прэлагу належаць працы па стэрэахіміі і распрацоўцы сучасных метадаў даследавання складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку шэрагу практычна важных антыбіётыкаў.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]