Арчэр Джон Портэр Марцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арчэр Джон Портэр Марцін (англ.: Archer John Porter Martin; 1 сакавіка 1910, Лондан28 ліпеня 2002) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія і працы[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р.Л.М.Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946-1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндховене (Нідэрланды).

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р.Л.М.Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.