Роберт Сандэрсан Малікен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Сандэрсан Малікен
англ.: Robert Sanderson Mulliken
Mulliken,Robert 1929 Chicago.jpg
Дата нараджэння:

7 чэрвеня 1896({{padleft:1896|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})

Месца нараджэння:

Ньюберыпорт, Масачусетс, ЗША

Дата смерці:

31 кастрычніка 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:31|2|0}}) (90 гадоў)

Месца смерці:

Арлінгтан, Віргінія, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізічная хімія, арганічная хімія

Альма-матэр:

Масачусецкі тэхналагічны інстытут

Навуковы кіраўнік:

Q8007993?

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1966 Нобелеўская прэмія па хіміі (1966)
Медаль Прыстлі (1983)
Роберт Сандэрсан Малікен на ВікіСховішчы

Роберт Сандэрсан Малікен (англ.: Robert Sanderson Mulliken; 7 чэрвеня 1896, Ньюберыпорт, Масачусетс - 31 кастрычніка 1986, Арлінгтан, Вірджынія) — амерыканскі фізік і хімік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1966).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу ў Ньюберыпорце ў 1913 годзе і паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, здолеўшы выйграць стыпендыю на навучанне (як і яго бацька). Спецыялізаваўся ў хіміі. Яшчэ студэнтам апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сінтэзу арганічных хларыдаў. Вучачыся ў інстытуце, Малікен яшчэ не быў упэўнены, што абярэ навуковую дзейнасць, таму вывучаў таксама хімічную тэхналогію і нават наведваў хімічныя заводы ў Масачусетсы і Мэне. У 1917 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі.

Узнагароды і навуковае прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Малікен быў узнагароджаны Амерыканскім хімічным таварыствам медалём Гілберта Ньютана Люіса (1960), медалём Тэадора Уільяма Рычардса (1960), узнагародай Петэра Дэбая па фізічнай хіміі (1963) і медалём Уіларда Гібса (1965). Ён быў членам амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук (1936), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1967). Малікену былі прысуджаны ганаровыя ступені Калумбійскага, Маркецкага, Кембрыджскага і Стакгольмскага ўніверсітэтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]