Эдвін Матысан Мак-Мілан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвін Матысан Макмілан

Эдвін Матысан Макмі́лан (англ.: Edwin Mattison McMillan; 18 верасня 1907, Рэдонда-Біч, ЗША7 верасня 1991, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933-1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958-1971 гадах дырэктар).

Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент - нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).

Член Нацыянальнай АН ЗША (1947).

У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]