Фёдар Апанасавіч Асташэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Апанасавіч Асташэнка
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1896(1896-06-19)
Месца нараджэння в. Вялікая Любшчына, Віцебскі павет, Расійская імперыя (цяпер Віцебскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 27 кастрычніка 1976(1976-10-27) (80 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19151956
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Часць 6-я стралковая дывізія  (руск.)
47-я гвардзейская стралковая дывізія  (руск.)
57-я стралковы корпус  (руск.)
Камандаваў 6th Rifle Division[d], 368th Rifle Division (Soviet Union)[d] і 47th Guards Tank Division[d]
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Апанасавіч Асташэнка (19 чэрвеня 1896 года27 кастрычніка 1976 года) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Вялікая Любшчына (цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і.

У 1915 годзе прызваны ў шэрагі рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, быў радавым лейб-гвардыі Петраградскага палка (Паўднёва-Заходні фронт). У 1918 годзе ўступіў у шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў спачатку пісарам, затым памочнікам камандзіра ўзвода 84-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі  (руск.). Ваяваў супраць войскаў Юдзеніча на Заходнім фронце, затым супраць польскіх войскаў. Скончыў пяхотныя курсы камсаставу.

У 1921 годзе — камандзір роты, затым ад'ютант пры камандзе частак асаблівага прызначэння. У 1922 годзе арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ Віцебска за незаконную выдачу адпускных білетаў салдатам, якія пасля дэзертыравалі, але ў канцы года вызвалены. У 1923 годзе звольнены з войска, але летам працягнуў службу, займаў розныя пасады, быў камандзірам роты.

Некаторы час вучыўся, скончыў пяхотныя курсы камсаставу ў Маскве. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1929 года — камандзір батальёна, а затым служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі. У 1938 годзе скончыў курсы «Выстрал», у гэтым жа годзе прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 52-й стралковай дывізіі. У 1939 годзе — камендант Мазырскага ўмацаванага раёна, у 1940 годзе — намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам вайны з Германіяй 6-я стралковая дывізія панесла вялікія страты раёне Брэста. Палкоўнік Ф. А. Асташэнка ўзначаліў частку сваёй дывізіі і ўдзельнічаў у контрудары савецкіх войскаў пад Брэстам 24 чэрвеня (разам з 14-м мехкорпусам)[1],  потым выводзіў свой атрад з акружэння.

У ліпені 1941 года 6-я стралковая дывізія была адноўлена нанава і ўдзельнічала ў наступленні на Мсціслаў і Горкі, затым абаранялася на поўнач ад Крычава. У канцы ліпеня кіраванне 6-й дывізіі было выведзена ў рэзерв 13-й арміі, але ўжо ў пачатку жніўня ў складзе 4-га паветрана-дэсантнага корпуса  (руск.) змагалася пад Крычавым (1 жніўня пасля гібелі камдыва-6 М. А. Папсуй-Шапка  (руск.) Асташэнка прыняў дывізію).

З верасня 1941 года — камандзір 368-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба па паскоранай праграме. З канца 1942 года — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі  (руск.). Удзельнік Сталінградскай бітвы. 20 снежня 1942 года Асташэнка прысвоена званне генерал-маёра[2].

У канцы 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 57-га стралковага корпуса. Удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай  (руск.) і іншых аперацыях. Яго падраздзяленне вызваліла шэраг населеных пунктаў, нанесла сур’ёзны ўрон праціўніку.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць гвардыі генерал-маёру Осташенко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Апошняй аперацыяй генерала стала Пражская аперацыя.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Асташэнка на Ваганькаўскіх могілках Масквы.

Пасля перамогі працягваў камандаваць 57-м стралковым корпусам. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба і стаў выкладчыкам. У 1956 годзе пайшоў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Фёдар Асташэнка памёр 27 кастрычніка 1976 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Ціраспаль у гонар генерала Асташэнка названая адна з гарадскіх вуліц.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2 — 480 с. —10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2)
  • Навечно в сердце народном: Справочнк /Гл. ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 604 с. илл. — 65 000 экз.
  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: кучково поле, 2006. — Т. 1. — С. 412—414. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]