Хайнц Хопф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хельмут Кнезер і Хайнц Хопф (справа)

Хайнц Хопф (ням. Heinz Hopf; 19 лістапада 1894, Грэбшэн (ням. Gräbschen), Германія, цяпер Грабіцын (польск. Grabiszyn), раён Вроцлава, Польшча3 чэрвеня 1971, Цалікон, Швейцарыя) — нямецкі і швейцарскі матэматык.

Хопф навучаўся ў Сілезскім універсітэце Фрыдрыха-Вільгельма, у Першую сусветную вайну быў прызваны ў войска, двойчы паранены і ўзнагароджаны Жалезным крыжам 1-й ступені. Пасля вайны працягваў адукацыю ў Гейдэльбергскім і Берлінcкім універсітэце. Сярод яго настаўнікаў былі І.Шур і Л.Бібербах. Абараніўшы ў 1925 дысертацыю па тапалогіі стаў працаваць у Гётынгенскім універсітэце, дзе пачалося яго цеснае супрацоўніцтва з П.С.Александравым. У 1927-1928 працаваў у Прынстанскім універсітэце, з 1928 - у Берлінскім універсітэце. У 1931 прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, дзе займае кафедру знакамітага Германа Вейля. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі фашыстаў, Хопфа, як асобу яўрэйскага паходжання пазбаўляюць нямецкага грамадзянства і ён прымае швейцарскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alexandroff P., Hopf H. Topologie Bd.1 - B:, 1935

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]