Штурм пасольства Мексікі ў Кіта (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасольскі будынак.

5 красавіка 2024 года ў парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах і Каракаскай канвенцыі аб дыпламатычным прытулку паліцэйскі спецназ узяў штурмам пасольства Мексікі ў Кіта (Эквадор).

Захоп дыпмісіі быў абумоўлены ўкрывальніцтвам былога віцэ-прэзідэнта Эквадора Хорхе Гласа, які асуджаны за карупцыю і жыў у пасольстве з 17 снежня 2023 года[1]. За некалькі гадзін да інцыдэнту ён афіцыйна атрымаў палітычны прытулак[2].

У адказ Мексіка разарвала дыпламатычныя адносіны з Эквадорам[3].

Хорхе Глас[правіць | правіць зыходнік]

Хорхе Глас у 2017 годзе.

У снежні 2017 года былы Хорхе Глас, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры прэзідэнтах Рафаэлі Карэа і Леніне Марэна, асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі[4]. У лістападзе 2022 года ён быў вызвалены, але не змог пакінуць краіну да канца тэрміну пакарання. Затым офіс генеральнага пракурора заявіў, што яму будзе прад’яўленае новае абвінавачанне. Чарговая крымінальная справа звязана з дзяржаўнымі сродкамі, сабранымі для дапамогі ў аднаўленні правінцыі Манабі пасля землетрасення 2016 года[5].

У снежні 2023 года Глас увайшоў у пасольства Мексікі ў Кіта, каб папрасіць прытулку, заявіўшы пра палітычны пераслед[6].

3 красавіка 2024 года прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор зрабіў заяву адносна ўсеагульных выбараў у Эквадоры. Ён адзначыў, што Луіза Гансалес, кандыдат у прэзідэнты ад Руху грамадзянскай рэвалюцыі былога прэзідэнта Карэа, мела перавагу ў галасаванні, але пасля забойства Фернанда Вільявісенсіа яе лічбы ўпалі[7]. Гэта сведчыць аб тым, што забойства паўплывала на вынікі выбараў[8].

Пасля дадзенай заявы 4 красавіка пасол Мексікі Ракель Серур Смеке была абвешчана персонай нон грата, а МЗС Эквадора абвінаваціла мексіканскі бок у парушэнні неўмяшання ва ўнутраныя справы іншай краіны[7]. У адказ ўрад Мексікі даў Гласу палітычны прытулак[2].

5 красавіка 2024 года міністр замежных спраў Мексікі Алісія Барсена заклікала ўрад Эквадора арганізаваць бяспечны праезд Гласа ў Мексіку[9]. Прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа адхіліў запыт[10].

Штурм[правіць | правіць зыходнік]

Каля 22:00 5 красавіка 2024 года элітны атрад Нацыянальнай паліцыі ўвайшоў праз вонкавыя дзверы дыпмісіі і затрымаў Гласа[11]. Затым яго даставілі ў офіс генеральнага пракурора, потым у аэрапорт, плануючы перавесці былога віцэ-прэзідэнта ў ізалятар строгага рэжыму ў Гуаякілі[12].

У той жа дзень Лопес Абрадор абвясціў у Twitter аб разрыве ўсіх дыпламатычных адносін з Эквадорам (пазней аналагічны крок зрабілі ўлады Нікарагуа[13]). Мексіка таксама абвясціла аб намеры падаць на краіну ў Міжнародны суд за парушэнне міжнароднага права[14].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Штурм дыпмісіі асудзілі Аргенціна[15], Балівія[16], Бразілія[17], Канада[18], Чылі[19], Калумбія[20], Коста-Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Панама[21], Куба[22], Гватэмала[23], Гандурас[24], Уругвай[25], ЗША[26][27], Венесуэла[28].

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш быў ўстрывожаны гэтым інцыдэнтам і пацвердзіў асноватворны прынцып недатыкальнасці дыпламатычных і консульскіх памяшканняў і персаналу. Ён таксама заклікаў да стрыманасці, каб урады дзвюх краін урэгулявалі свае рознагалоссі мірным шляхам[29].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Policía saca a Jorge Glas de la Embajada de México en Quito (ісп.). El Universo (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  2. а б México concede asilo político a exvicepresidente ecuatoriano (ісп.). Deutsche Welle (5 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  3. Chen. ‘Outrage against international law’: Mexico breaks diplomatic ties with Ecuador over embassy raid (англ.). CNN (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  4. México - Ecuador: quién es Jorge Glas, el exvicepresidente en el centro de la ruptura diplomática de México con su país (ісп.). BBC News Mundo (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  5. Former Ecuador VP asks for asylum in Mexico -lawyer (англ.). Reuters (22 снежня 2022). Праверана 6 April 2024.
  6. Mella. La Cancillería de Ecuador pide entrar en la Embajada de México para capturar al ex vicepresidente Jorge Glas (ісп.). El País América (1 сакавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  7. а б Esto fue lo que dijo el presidente López Obrador que molestó a Daniel Noboa (ісп.). Primicias. Праверана 6 April 2024.
  8. Amid diplomatic spat, Mexico grants former Ecuadorian vice president asylum. Al Jazeera. Праверана 7 April 2024.
  9. México rompe relaciones diplomáticas con Ecuador, tras irrupción policial en Embajada México rompe relaciones diplomáticas con Ecuador (ісп.). Primicias. Праверана 6 April 2024.
  10. AMLO: México suspende relaciones diplomáticas con Ecuador tras ingreso a embajada en Quito (ісп.). El Universo (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  11. "Jorge Glas es capturado por la Policía dentro de la Embajada de México, en Quito". La Hora. 5 April 2024. Праверана 7 April 2024.
  12. Mexico severs diplomatic ties with Ecuador after police storm its embassy to arrest politician (англ.). AP News (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  13. Nicaragua kutter forbindelsen med Ecuador etter omstridt ambassadeaksjon. adressa.no (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  14. México rompe relaciones con Ecuador tras irrupción policial en Embajada mexicana en Quito (ісп.). Xinhua Español (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  15. Comunicado de Prensa: Situación en Ecuador (ісп.). Ministerio de Relaciones Exteriores, Comercio Internacional y Culto (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  16. COMUNICADO 06-04-2024 – CANCILLERIA :: BOLIVIA. cancilleria.gob.bo. Праверана 7 April 2024.
  17. Ingresso de forças policiais equatorianas na Embaixada do México em Quito (парт.). Ministério das Relações Exteriores (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  18. twitter.com/CanadaFP/status/1776779786263658610. twitter.com. Праверана 7 April 2024.[self-published]
  19. Cancillería de Chile. Comunicado de prensa (ісп.). Minrel (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  20. Colombia pedirá a la CIDH "medidas cautelares" a favor del exvicepresidente Glas. La Hora (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  21. República Dominicana, Costa Rica y Panamá condenan violación a Embajada de México en Quito. Diario Libre (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  22. El día en que Cuba violó la embajada de Ecuador en La Habana (ісп.). Primicias. Праверана 6 April 2024.
  23. Secretaría de Comunicación Social de la Presidencia. Guatemala condena enérgicamente los sucesos ocurridos en la Embajada de México en Ecuador (ісп.). prensa.gob.gt (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  24. Nicaragua brinda apoyo pleno a México y denuncia la barbarie política neofascista del Gobierno de Ecuador (ісп.). Canal 2 (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  25. Ministerio de Relaciones Exteriores. Sobre la situación en Ecuador (ісп.). Ministerio de Relaciones Exteriores de Uruguay. Comunicado de prensa N° 24/24 (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  26. Miller. X. twitter.com (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.[self-published]
  27. U.S. Department of State. Events at the Embassy of Mexico in Ecuador. state.gov (6 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.
  28. Venezuela rechaza "ilegal" allanamiento de Ecuador a embajada de México en Quito (ісп.). Diario Digital Nuestro País (6 красавіка 2024). Праверана 6 April 2024.
  29. Statement attributable to the Spokesman for the Secretary-General on raid of Mexico's embassy in Ecuador. United Nations: Office of the Secretary-General (7 красавіка 2024). Праверана 7 April 2024.