Шырын Эбадзі
| Шырын Эбадзі شیرین عبادی |
|
| Дата нараджэння: | 21 чэрвеня 1947 |
|---|---|
Шырын Эбадзі (перс. شیرین عبادی — Širin Ebâdi нар. 21 чэрвеня 1947, Хамадан) —іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэат прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто (2001), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2003) "за ўклад у развіццё дэмакратыі і барацьбу за правы чалавека, асабліва жанчын і дзяцей у Іране ".
Праваабарончая дзейнасць [правіць]
У 1990-я гг. Эбадзі атрымала магчымасць выкладаць у Тэгеранскім універсітэце. Яна адыграла важную ролю ва ўзмацненні умерана-ліберальных тэндэнцый у іранскім грамадстве канца 1990-х, а яе агітацыя за павелічэнне ролі жанчын у іранскім грамадскім жыцці стала важным фактарам у перамозе Махамеда Хатамі на прэзідэнцкіх выбарах 1997 года.
У якасці адваката Эбадзі ўдзельнічала ў шэрагу найважнейшых судовых працэсаў у Іране 1990-х. У прыватнасці, яна прадстаўляла інтарэсы сем'яў загінулых іранскіх інтэлектуалаў, якія прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў. Падчас аднаго з гэтых працэсаў у 2000 годзе Эбадзі апублікавала відэазапіс паказанняў Аміра Фархада Ібрахіма, які сведчыў аб заказах на забойствы палітыкаў з атачэння прэзідэнта Хатамі. За раскрыццё гэтых паказанняў Эбадзі была прысуджаная да 5 гадоў турмы (пазней прысуд быў адменены). Акрамя таго, Эбадзі вяла шэраг спраў з нагоды забароны іранскіх газет, абараняла пераследуемых ў Іране прыхільнікаў рэлігіі бахаі.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 2001—2025 |
ААН / Кофі Анан (2001) • Джымі Картэр (2002) • Шырын Эбадзі (2003) • Вангары Маатаі (2004) • МАГАТЭ / Махамед аль-Барадэі (2005) • Мухамад Юнус / Грэмін–Банк (2006) • Альберт Гор / IPCC (2007) • Марці Ахцісаары (2008) • Барак Абама (2009) • Лю Сяабо (2010) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
