Эдуард Будзька

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Эдуард (Эдзюк) БУДЗЬКА (22 сакавіка 1882, Будслаў Вілейскага пав. — 14 жніўня 1959, ЗША), беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст і настаўнік.

Вучыўся у Рыжскім палітэхнічным інстытуце, але спыніў навучанне з-за нястачы сродкаў. Арганізаваў беларускі рух у Рызе. З 1906 пастаянна друкаваўся ў "Нашай Ніве", дзе былі апублікаваны ягоныя вершы, пераклады, публіцыстычныя тэксты. Удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу (1917). У 1918 быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі, пазней ліквідаванай польскімі ўладамі. Пасля закрыцця гімназіі займаўся арганізацыяй беларускай кааперацыі. У 19211940 жыў у Літве і Латвіі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў Каўнасе і Рызе, заснаваў там курсы беларусазнаўства. Падчас нямецкай акупацыі (1941–1944) працаваў настаўнікам у Мінску і Баранавічах. У канцы вайны эміграваў у Германію, пасля — у ЗША. У эміграцыі актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці. Апублікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына».[Крыніца?]

[правіць] У Сеціве