Эліяс Магнус Фрыс
| Эліяс Магнус Фрыс | |
| Elias Magnus Fries | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Упсала, Швецыя |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: |
Лундскі ўніверсітэт |
| Вядомы як: |
адзін з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў і лішайнікаў |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Fr.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Састарэлае абазначэнне батаніка: Fries |
||
Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[1] (шв.: Elias Magnus Fries, 1794—1878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».
Кароткая біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і пастара.
Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.
У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.
З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[2].
Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825(лац.) ) — класічная праца таго часу.
Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831(лац.) ); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833(лац.) ).
Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828(лац.) ), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830(лац.) ; «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[3]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828(лац.) ); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851(лац.) ); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875(лац.) ).
Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817(лац.) ); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828(лац.) ); «Flora Scanica» (Упсала, 1836(лац.) ); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848(лац.) ); «Herbarium normale» (Упсала, 1896(лац.) ), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.
Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848(лац.) ); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863(лац.) ); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860(швед.) ).
Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[2].
У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[3].
Зноскі
- ↑ У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
- ↑ 2,0 2,1 Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907..
- ↑ 3,0 3,1 Эліяс Магнус Фрыс — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі(Праверана 13 жніўня 2009)
Спасылкі [правіць]
- Эліяс Магнус Фрыс — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 5 кастрычніка 2009)
- Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907. (Праверана 13 жніўня 2009)
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1794 годзе
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1878 годзе
- Аўтары батанічных таксонаў
- Постаці батанікі
- Постаці шведскай батанікі
- Постаці шведскай мікалогіі
- Постаці ліхеналогіі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства