Францішак Смуглевіч
| Францішак Смуглевіч | |
Юзаф Пешка.Партрэт Францішка Смуглевіча. 1790—1800 |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Franciszek Smuglewicz |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
18 верасня 1807 (61 год) |
| Месца смерці: | |
Францішак Смуглевіч (польск.: Franciszek Smuglewicz, літ.: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава — 6 (18) верасня 1807, Вільня) — польскі мастак, заснавальнік літоўскай нацыянальнай школы жывапісу.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Першымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч(польск.) бел. (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сына звязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч. У 1763—1764 гадах вучыўся ў Рыме ў Антоніа Марона(руск.) бел., з 1765 года як стыпендыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі святога Лукі(руск.) бел.. У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе і, пасля перапынку, з 1797 года жыў і працаваў у Вільні, у 1786—1797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.
Главная виленская школа
Заснаваў кафедру жывапісу і рысунка ў Галоўнай віленскай школе(руск.) бел., у 1803 годзе ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і ведаў ёю; прафесар (1797). У 1800—1801 гадах жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасці афармляў інтэр'еры Міхайлаўскага замка.
Быў пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Аднак дакладнае месца яго пахавання было невядома ўжо ў канцы XIX стагоддзя.
Творчасць [правіць]
Жывапіс па сваім характары класіцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты; бытавыя сцэны), з элементамі барока. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Развітанне свв. Пятра і Паўла» (1804).
Аўтар цыклу акварэляў з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні.
У 1802 годзе разам з братам Антоніем Смуглевічам дэкараваў залу паседжанняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер Зала Смуглявічуса Вільнюскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта).
Творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё літоўскага выяўленчага мастацтва.
-
Персідскія паслы ў караля Эфіопіі. Каля 1785 (Мастацкі музей Літвы, Вільнюс).
-
Скіфскія паслы ў Дарыя. Каля 1785 (Мастацкі музей Літвы, Вільнюс).
-
Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку. 1797 (Нацыянальны музей, Познань).
Вядомыя творы [правіць]
- «Літоўскія сяляне» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Смерць Віргініі» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Скіфскія паслы ў Дарыя» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Партрэт сям'і Прозар» (1789, Нацыянальны музей, Варшава)
- «Прысяга Касцюшкі» (1797, Нацыянальны музей, Познань)
Літаратура [правіць]
- Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. ISBN 1392-0316-10.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Смуглевіч- Смуглевіч у экспазіцыі Вільнюскай карціннай галерэі
- Professor Pranciskus Smuglevicius