Viola lutea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Viola lutea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola lutea Huds., (1762)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  214047
IPNI  868582-1
TPL  kew-2460492

Viola lutea — шматгадовая травяністая расліна роду Фіялка сямейства Фіялкавыя.

Марфалагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мнагалетнік вышынёй 8-20 см з прамымі або ўзыходзячымі сцебламі. Лісце даўгаватае з гародчатым краем і прылісткамі.

Кветкі абодваполыя, зігаморфныя, адзінкавыя на доўгіх кветканосах. Калякветнік двайны, пяцічленны. Пялёсткі жоўтыя або злёгку фіялетавыя, з цёмнымі рыскамі на трох ніжніх пялёстках, верхнія пялёсткі светла-жоўтыя, пярэдні пялёстак ля аснавання забяспечаны шпорцам. Дыяметр кветак 1,5—3 см. Цвіценне пышнае, суправаджаецца тонкім водарам. Цвіце ў маі — ліпені.

Плод — трохстворкавая каробачка, якая ўскрываецца па гнёздах. Насенне дробнае, з эндаспермам.

Геаграфічнае распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульнае распаўсюджанне: Паўночная Еўропа (Ірландыя, Вялікабрытанія), Цэнтральная Еўропа (Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Чэхаславакія, Германія, Люксембург, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя), Паўднёва-Заходняя Еўропа (Францыя, Іспанія). У натуральных умовах на тэрыторыі Расіі не расце.

Экалогія і фітацэналогія[правіць | правіць зыходнік]

Умераны кальцэфіл, адрозніваецца асаблівай непераборлівасцю, марозаўстойлівасць. Расце пераважна на натуральных горных лугах (на вышыні 1500-2400 м над узроўнем мора), у незабудаваных нагор'ях, на абочынах дарог.

Да галмейных раслін ставіцца разнавіднасць Viola lutea var. calaminaria.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Viola lutea
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне ў садаводстве[правіць | правіць зыходнік]

Як дэкаратыўная расліна выкарыстоўвалася з XVI стагоддзя (1600 года). Вырошчваецца ў альпінарыях. Адным з гібрыдаў гэтай расліны з'яўляецца сорт Viola lutea 'Jumping Jhony' з фіялетавымі кветкамі, на ніжнім пялёстку якіх бачны ярка-жоўты малюнак .

Медыцынскае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Viola lutea Huds. Fl. Angl. (Hudson) 331; Sm. Fl. Brit.1: 248. 1762.

З'яўляецца адным з зыходных відаў пры стварэнні садовай фіялкі Viola × wittrockiana Gams ex Hegi.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Головкин Б. Н. Фиалки // Азбука цветовода. — М.: Дрофа, 2005. — С. 425.
  • Альпинарий: текст В. Водичковой. — Прага: Артия, 1989. — С. 218—219.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Фиалка жёлтая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)