Перайсці да зместу

Дом Бакштанскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Дом Бакштанскага
|Беларуская назва = Дом Бакштанскага
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява =
|Выява = Дом па Рэвалюцыйнай, 17 да знішчэння.jpg
|Подпіс выявы = Дом № 17
|Подпіс выявы = Дом № 17 у маі 2007 года
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =
|Статус = {{ГККРБ 4|711Е000001}}
|Статус = {{ГККРБ 4|711Е000001}}
Радок 52: Радок 52:


=== Знос будынка ===
=== Знос будынка ===
[[Файл:Знос будынка па адрасе Рэвалюцыйная, 17.jpg|thumb|Знос будынка ў сакавіку 2008]]
Знесены [[13 сакавіка]] [[2008]] года. [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] звярнулася ў [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыю Прэзідэнта]] з патрабаваннем разабрацца з сітуацыі. Праз некалькі дзён [[Генпракуратура Беларусі|Генпракуратура]] пачала праверку па факце разбурэння гістарычнага помніка, матэрыялы справы пачалі перакідацца з інстанцыі ў інстанцыю. У сярэдзіне ліпеня 2008 года Цэнтральны РУУС г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Вынікі праверкі не задаволілі Генеральную пракуратуру, ён адмяніў пастанову Цэнтральнага РУУС і аднавіў праверку<ref name="tut">[https://news.tut.by/society/113211.html Виновного в сносе исторического памятника в центре Минска искать не стали]</ref>.
Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 доўга рамантавалі. Але калі рамонт быў практычна скончаны<ref name="kp">[https://www.kp.by/daily/24118/340930/ Министерство культуры разрешило снести в Минске дом XIX века?]</ref>, дом быў нечакага знесены [[13 сакавіка]] [[2008]] года. [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] звярнулася ў [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыю Прэзідэнта]] з патрабаваннем разабрацца з сітуацыі. Праз некалькі дзён [[Генпракуратура Беларусі|Генпракуратура]] пачала праверку па факце разбурэння гістарычнага помніка, матэрыялы справы пачалі перакідацца з інстанцыі ў інстанцыю. У сярэдзіне ліпеня 2008 года Цэнтральны РУУС г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Вынікі праверкі не задаволілі Генеральную пракуратуру, ён адмяніў пастанову Цэнтральнага РУУС і аднавіў праверку<ref name="tut">[https://news.tut.by/society/113211.html Виновного в сносе исторического памятника в центре Минска искать не стали]</ref>. У будтрэсце № 7, які выконваў работы, старшыні [[БДТАПГіК]] [[Антон Астаповіч|Антону Астаповічу]] паказалі дазвол «на разборку будынка», падпісаны намеснікам міністра культуры [[Уладзіміра Грыдзюшка|Уладзімірам Грыдзюшкам]]. У [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрстве культуры]] адпрэчылі існаванне такога дазволу<ref name="kp"/>.


У [[2009]] годзе [[пракуратура горада Мінска]] адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з тым, што будынак быў прызнаны праваахоўнымі органамі аварыйным, праз што яго дэмантавалі для далейшай рэканструкцыі. Адна службовая асоба была прыцягнута да [[Адміністрацыйная адказнасць|адміністрацыйнай адказнасці]], паколькі дэмантаж быў здзейснены без дазволу Міністэрства культуры<ref name="tut2">[https://news.tut.by/society/353987.html Откуда в Беларуси современный кирпич в старинных замках и почему реставрация мало отличается от реконструкции]</ref>.
На месцы дома Бакштанскага ўзведзены навабуд па матывах гістарычнага будынка з дабудаваным вялікім [[мансарда]]вым паверхам<ref name="spadchina">[http://spadchina.by/g%D1%96staryichnaya-zabudova-vul%D1%96czyi-revalyuczyijnaya-budyinak-%E2%84%9617-dom-bakshtanskaga.html БУДЫНАК № 17 ДОМ БАКШТАНСКАГА]</ref>.

На месцы дома Бакштанскага кампанія [[Тапас|«Тапас»]] ўзвяла навабуд па матывах гістарычнага будынка з дабудаваным вялікім псеўда[[мансарда]]вым паверхам<ref name="spadchina">[http://spadchina.by/g%D1%96staryichnaya-zabudova-vul%D1%96czyi-revalyuczyijnaya-budyinak-%E2%84%9617-dom-bakshtanskaga.html БУДЫНАК № 17 ДОМ БАКШТАНСКАГА]</ref>. Вясной 2016 года на яго павесілі ахоўную шыльду гісторыка-культурнай каштоўнасці другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]]<ref>[https://www.the-village.me/village/city/architecture/265383-chto-snesli Какие здания снесли в столице три наших «мэра»]</ref>. Побач па тым жа адрасе ўзведзены 4-павярховы псеўдагістарычны будынак, які галоўным фасада выходзіць на [[Вуліца Гарадскі Вал|вуліцу Гарадскі Вал]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 13:58, 1 студзеня 2020

Славутасць
Дом Бакштанскага
Дом № 17 у маі 2007 года
Дом № 17 у маі 2007 года
53°54′06″ пн. ш. 27°33′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы 1880-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Бакштанскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 17. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная і мураваная забудова, якая была моцна пашкоджана падчас вялікага пажару 1881 года. Адразу пасля пажару ўладальнік пляца стацкі саветнік Фебус Каплан звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на аднаўленне мураванага двухпавярховага жылога дома, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу[1].

Паводле гэтага праекта гэта быў прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў фланкіраваны плоскімі лапаткамі з філёнгамі. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы былі аздоблены прафіляванымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверха знаходзіліся прамавугольныя нішы з філёнгамі. Праз некалькі гадоў уладальнік дома вырашыў зрабіць у цэнтры галоўнага фасада на другім паверсе балкон з дэкаратыўнымі металічнымі кратамі[1].

У 1897 годзе ўладальнікам гэтага будынка стаў мінскі купец другой гільдыі Янкель Бакштанскі. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў доме была адна кватэра, дзе жыў яе ўладальнік, астатнія памяшканні займала «Таварыства дапамогі бедным яўрэям»[1].

Пасля вайны да канца XX стагоддзя выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры[1].

Знос будынка

Знос будынка ў сакавіку 2008

Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 доўга рамантавалі. Але калі рамонт быў практычна скончаны[2], дом быў нечакага знесены 13 сакавіка 2008 года. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем разабрацца з сітуацыі. Праз некалькі дзён Генпракуратура пачала праверку па факце разбурэння гістарычнага помніка, матэрыялы справы пачалі перакідацца з інстанцыі ў інстанцыю. У сярэдзіне ліпеня 2008 года Цэнтральны РУУС г. Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Вынікі праверкі не задаволілі Генеральную пракуратуру, ён адмяніў пастанову Цэнтральнага РУУС і аднавіў праверку[3]. У будтрэсце № 7, які выконваў работы, старшыні БДТАПГіК Антону Астаповічу паказалі дазвол «на разборку будынка», падпісаны намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам. У Міністэрстве культуры адпрэчылі існаванне такога дазволу[2].

У 2009 годзе пракуратура горада Мінска адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з тым, што будынак быў прызнаны праваахоўнымі органамі аварыйным, праз што яго дэмантавалі для далейшай рэканструкцыі. Адна службовая асоба была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі дэмантаж быў здзейснены без дазволу Міністэрства культуры[4].

На месцы дома Бакштанскага кампанія «Тапас» ўзвяла навабуд па матывах гістарычнага будынка з дабудаваным вялікім псеўдамансардавым паверхам[1]. Вясной 2016 года на яго павесілі ахоўную шыльду гісторыка-культурнай каштоўнасці другой паловы XIX стагоддзя[5]. Побач па тым жа адрасе ўзведзены 4-павярховы псеўдагістарычны будынак, які галоўным фасада выходзіць на вуліцу Гарадскі Вал.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі