Аўтатрактарны факультэт БНТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтатрактарны факультэт БНТУ
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Будынак факультэта
Будынак факультэта
Заснаваны 1951
Дэкан Дзяніс Васільевіч Капскі
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, Вуліца Якуба Коласа, 12
53.921132, 27.589254
bntu.by/atf.html

Архітэктурны факультэт БНТУ (АФ БНТУ) — самы быйны з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1951 годзе. У наш час размяшчаецца ў 8 корпусе, па адрасе Вуліца Якуба Коласа, 12.


Навучанне

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях[1]:

Кафедра Аўтамабілі

  • Аўтамабілебудаванне
    • Механіка
    • Электроніка

Кафедра Рухавікі ўнутранага згарання

  • Рухавікі ўнутранага згарання

Кафедра Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
  • Аўтасэрвіс

Кафедра Трактары

  • Трактарабудаванне
  • Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны
  • Дызайн гусенічных і колавых машын
  • Гарадскі электрычны транспарт

Кафедра Транспартныя сістэмы і тэхналогіі

  • Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце
  • Арганізацыя дарожнага руху
  • Эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм на аўтамабільным і гарадскім транспарце
  • Ацэнкавая дзейнасць на аўтамабільным транспарце

Кафедра Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад

  • Гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын

Кафедра Эканоміка і лагістыка

  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
  • Транспартная лагістыка

Дэканы

  • Віктар Паўлавіч Суслаў (1951-1954)
  • Сцяпан Андрэевіч Блудаў (1954-1959)
  • Барыс Яфімавіч Міцін (1960),
  • Сцяпан Парфіравіч Міткевіч (1960-1964)
  • Георгій Міхайлавіч Кокін (1959-1960, 1964-1973)
  • Міхаіл Пятровіч Брэнч (1973-1986)
  • Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў (1986-1987)
  • Мікалай Міхайлавіч Капусцін (1987-2009),
  • Віктар Валер'евіч Равіна (2009 - 2012)
  • Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (2012-2015)
  • Дзяніс Васільевіч Капскі (з 2015)

Зноскі

Спасылкі