Валянцін Віктаравіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Віктаравіч Волкаў
Дата нараджэння 19 красавіка 1881(1881-04-19)
Месца нараджэння г. Ялец Арлоўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 8 лістапада 1964(1964-11-08) (83 гады)
Месца смерці Сцяг СССР Мінск
Грамадзянства  Расійская імперыяСцяг СССР
Дзеці Анатоль Валянцінавіч Волкаў
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба Пензенскае мастацкае вучылішча  (руск.)
Вядомыя працы «Мінск 3-га ліпеня 1944 года», Выява герба БССР
Уплыў на Уладзімір Сакалоў, Валянцін Дзежыц
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Віктаравіч Волкаў (7 (19) красавіка 1881, г. Ялец Арлоўскай губерні, цяпер Ліпецкая вобласць, Расія — 8 лістапада 1964, г. Мінск) — беларускі жывапісец, народны мастак БССР (1955), прафесар (1957). Аўтар малюнка герба БССР[1].

Біяграфія

Сям'я і дзяцінства

Валянцін Волкаў паходзіў з сям'і рускіх мастакоў Арлоўскай губерні. Дзед быў першым прафесійным мастаком. Ён быў прыгонным, гаспадар аддаў яго ў вучылішча жывапісу і скульптуры, але пан за некалькі месяцаў да заканчэння вучэння забраў яго з вучэльні, каб не даваць яму вольную. Бацька яго таксама быў прафесійным мастаком жанрыстам і партрэтыстам ў Яльцы. З самага дзяцінства ён рос сярод карцін і мастакоў, альбом не пакідаў яго рук, у ім былі накіды, копіі.

Валянцін Волкаў — бацька Анатоля Волкава і дзед Сяргея Волкава, таксама мастакоў.

Адукацыя

Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы (1901—1907) у К. А. Савіцкага, А. Ф. Афанасьева  (руск.), Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1907—1915) у В. Я. Савінскага  (руск.), П. П. Чысцякова[1].

Сталае жыццё

Удзельнік выставак з 1903 года. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 года ў Маскве[1].

Жыў на Беларусі з 1919[1], у Мінску з 1929 года.

Выкладаў у Веліжскай народнай мастацкай школе і Педагагічным інстытуце (1919—1923), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), кіраваў мастацкай студыяй Саюза архітэктараў БССР (Мінск, 19331935), мастацкай студыяй юных талентаў пры Доме народнай творчасці (Мінск, 1935—1941), выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (19471949), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (19531964), з 1961 года — загадчык кафедры малюнка. Прафесар (1957)[1].

Сябра «Общества независимых» (Санкт-Пецярбург, 1911—1913), камітэта «Художественно-артистической ассоциации» (Санкт-Пецярбург, 1912), «Общины художников  (руск.)» (Санкт-Пецярбург, 1914—1920), Віцебскага філіяла Усебеларускай асацыяцыі мастакоў (1927—1929). Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940).

Творчасць

Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебева, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага. 1959

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы, нацюрморты. Удзельнічаў у выстаўках з 1903 года.

У 1918 годзе ў Петраградзе ён займаўся убраннем горада да 1-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга»). Эскізы гэтага свята знаходзяцца ў Дзяржаўным рускім музеі.

Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У. І. Леніна («Партрэт У. І Леніна», 1926)[1]. У 1926 годзе ён удзельнічаў у конкурсе стварэння герба БССР і перамог у ім. Таксама з'яўляецца аўтарам выявы герба БССР 1938 года[1].

У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939)[1].

Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расіі і Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці.

«Мінск 3 ліпеня 1944 года». 19451955. НММБ

Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928), «Мінск 3 ліпеня 1944 года», «Студэнты» і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М. Багдановіча (1927), мастака М. Гусева (1950), М. Горкага (1951), партрэты дзеячаў тэатра імя Я. Купалы, партрэт хірурга Ю. Лося і інш[1]. Шырокую вядомасць атрымала яго велізарная кампазіцыя «Мінск 3-га ліпеня 1944 года».

Спадчына В. В. Волкава мае значную каштоўнасць: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха («Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і інш.).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Волков Валентин Викторович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.
  • Элентух И. Б. Валентин Викторович Волков. — М., 1956.

Спасылкі