Ізраіль Барысавіч Элентух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраіль Барысавіч Элентух
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя мастацтваў, мастацтвазнаўства
Месца працы
Вядомыя вучні Ларыса Фінкельштэйн
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Ізраіль Барысавіч (Арысавіч) Элентух (15 мая 1913, в. Сяліба, Ігуменскі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца, арт-крытык, педагог. Член КПСС з 1943 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 мая 1913 года ў в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Бярэзінскі раён Мінскай вобласці)[1].

У 1930—1933 гадах вучыўся ў Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме, у 1937—1943 гадах — на мастацтвазнаўчым факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Усерасійскай Акадэміі мастацтваў ў Ленінградзе[2]. Вясной 1942 года Акадэмія мастацтваў была эвакуіравана ў Самарканд, дзе і адбыўся першы выпуск мастацтвазнаўцаў у колькасці 7 чалавек, дыплом у іх ліку атрымаў і І. Элентух.

У 1944 годзе Акадэмія пераведзена ў Загорск, затым у Ленінград. Элентух атрымаў размеркаванне ў Ніжні Тагіл дырэктарам музея выяўленчых мастацтваў. Працу дырэктара сумяшчаў з выкладаннем ва Уральскім вучылішчы прыкладнога мастацтва. У кастрычніку 1948 года пераехаў у Мінск[2].

Працаваў начальнікам аддзела па ахове помнікаў архітэктуры Дзяржбуда БССР (1948—1967), вучоным сакратаром Дзяржбуда БССР. У 1940—1950-х гадах чытаў курс гісторыі мастацтва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], сярод вучняў — беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

У 1969 годзе сумесна з Уладзімірам Чантурыяй выдаў кароткі даведнік «Помнікі дойлідства Беларусі»[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956 — «Валянцін Волкаў». — Мінск.
  • 1957 — «Помнікі архітэктуры БССР». Выяўленчы матэрыял: 18 паштовых картак/ мастак I. В. Мядзведзеў; тэкст — І. Элентух
  • 1958 — уступны артыкул да каталога Выстаўкі твораў Анатоля Шыбнёва, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 25-годдзю творчай дзейнасці (складальнік Н. М. Бараноўская; рэдактар Г. Карчэўскі)
  • 1958 — «Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух
  • 1958 — «Фёдар Іванавіч Дарашэвіч». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух
  • 1958 — «Лазар Саулавіч Ран». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух
  • 1959 — «Яўген Яўстафавіч Красоўскі»
  • 1959 — Віктар Іванавіч Ждан. Выяўленчы матэрыял (буклет) / рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух
  • 1959 — Соф’я Лі. Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух
  • 1963 — уступны артыкул да каталога Выстаўкі твораў мастака Абрама Кроля, прысвечанай 50-годдзю з дня яго нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці
  • 1969 — уступны артыкул да каталога да выстаўкі твораў мастака С. А. Андруховіча, прысвечанай 60-годдзю з дня нараджэння[4]
  • 1972 — Элентух И. Б. Искусство, которое у всех на виду. ― Минск: Народная асвета, 1972. ― 102 с. — (Детям о прекрасном).
  • 1978 — «Анатоль Дзям’янавіч Шыбнёў» / Саюз мастакоў БССР
  • 1982 — неапублікаваны рукапіс да 70-годдзя мастака Хаіма Ліўшыца

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]