Дастоеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дастоеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дастоева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 572
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дасто́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дастоева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Застружскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Застружжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 лютага 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Дастоева, сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кротаўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года сельсавет перададзены ў склад Драгічынскага раёна за выключэннем вёсак Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы, якія перададзены Пінскаму раёну[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Іванаўскага раёна, вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы вернуты са складу Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[3]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1572 чалавекі[5], з іх 94,5 % — беларусы[6].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.