Якаўчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:35, 11 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Якаўчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Якаўчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
13 кастрычніка 1961
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 329
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Я́каўчыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Якаўчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якаўчыцы. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мацеевіцкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года цэнтр Мацеевіцкага сельсавета перанесены ў Якаўчыцы, сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кобрынскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі далучана да Жабінкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск), частка — да Крыўлянскага сельсавета (вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1329 чалавек[3], з іх 81,6 % — беларусы, 12,0 % — украінцы, 5,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.