Ваўкавыскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваўкавыскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 2 снежня 1961
Насельніцтва (2009) 2 705
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ваўкавы́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біскупецкага і Леснякоўскага і часткі скасаванага Дзятлавіцкага сельсаветаў. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Міхайлаўскага сельсавета Свіслацкага раёна перададзены вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[1]. 19 снежня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маісеевіцкага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года аграгарадок Юбілейны, вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы перададзены ў склад зноў утворанага Краснасельскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2705 чалавек[3], з іх 47,2 % — беларусы, 46,3 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.