Спярыжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:25, 7 лютага 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Спярыжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Спярыжжа (да 1986)
Дублін
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 18 сакавіка 2005
Насельніцтва
  • 532 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00

Спярыжскі сельсавет — былы сельскі савет на паўночным захадзе Брагінскага раёна (Гомельская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў Брагінскім раёне Рэчыцкай акругі з цэнтрам у в. Спярыжжа. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

28 мая 1986 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў в. Дублін.

18 сакавіка 2005 года рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў сельсавет быў пераіменаваны ў Дублінскі[1].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі