Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тулаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Тулава
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 18 красавіка 2017
Насельніцтва (2009) 813
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ту́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Тулава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[1]. З 17 красавика 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каралінскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[3], з іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.