Забрэзскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:52, 9 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Забрэзскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Забрэззе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 783
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Забрэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Забрэззе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Забрэжскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Забрэжжа. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Філіпінцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены вёскі Лаўскі Брод і Макарынята[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Забрэзскі, а яго цэнтр — у Забрэззе. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Гародзькаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 783 чалавекі[4], з іх 99,0 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.