Зэльвенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:08, 15 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Зэльвенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зэльва (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 615
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Зэ́львенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Зэльва (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бародзіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1615 чалавек[3], з іх 67,2 % — беларусы, 25,6 % — палякі, 5,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.