Сугваздаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:20, 21 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сугваздаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Сугвазды
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 612
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Су́гваздаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Сугвазды.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Дорскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 612 чалавек[2], з іх 96,1 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.