Івянецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:03, 23 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Івянецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 67 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Івянец (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 27 сакавіка 1959
Насельніцтва (2009) 2 348
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Івяне́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 27 сакавіка 1959 года як Зарачанскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каменскага і Старынкаўскага сельсаветаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Івянецкі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пральніцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна)[1]. 28 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Абрамаўшчына, Войткаўшчына і Мельцінова[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (51 населены пункт, без Івянца) — 2348 чалавек[3], з іх 49,4 % — палякі, 48,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.