Пётр Аляксеевіч Лярскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Аляксеевіч Лярскі
Дата нараджэння 2 студзеня 1918(1918-01-02)
Месца нараджэння Рымінка, Чавускі павет, Магілёўская губерня
Дата смерці 25 кастрычніка 2013(2013-10-25) (95 гадоў)
Месца смерці Магілёў, Беларусь
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера геаграфія, прыродазнаўства
Месца працы Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Магілёўскі педагагічны інстытут
Член у
Узнагароды

Пётр Аляксеевіч Ля́рскі[1] (2 студзеня 191825 кастрычніка 2013[2]) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт. Заслужаны настаўнік БССР (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне.

Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 г. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

П. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства.

Памяць

19 студзеня 1918 г. у Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. Ольга Кісляк География души фронтовика Лярского (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
  3. Пётр Алексеевич Лярский (руск.) // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»

Літаратура

  • Шаруха І. М. Лярскі Пётр Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 427.
  • Настаўнік настаўнікаў ― рыцар прыроды : да 90-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага / І. М. Шаруха [і інш.] // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства : навуковы часопіс. — 2007. ― Т. 7, вып. 3/4. ― С. 3―6

Спасылкі