Пётр Аляксеевіч Лярскі
Пётр Аляксеевіч Лярскі | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1918 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 2013 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | натураліст |
Навуковая сфера | геаграфія, прыродазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геаграфічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Аляксеевіч Ля́рскі[1] (2 студзеня 1918 — 25 кастрычніка 2013[2]) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт (1960). Заслужаны настаўнік БССР (1955).
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне. Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны працаваць дырэктарам сельскай школы. Са студзеня 1945 г. П. А. Лярскі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (сучасны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова). Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта (з 1960 г.) кафедры фізічнай геаграфіі на геаграфічным факультэце, у 1977—1999 гг. дацэнта кафедры педагогікі і методыкі выкладання[3].
Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 г. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках[3].
Навуковая дзейнасць, выкладчыцкая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
П. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. Аўтар больш за 150 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:
- Наш край : (Магілёўская вобласць. Фізіка-геаграфічны нарыс) // Дняпро. — Магілёў, 1957.
- Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959.
- География : Уч. пособ. для студ. фак. подгот. учителей. — Минск, 1963. (разам з М. С. Ратабыльскім)
- Пособие по краеведению. — Мн., 1966.
- Землеведение и краеведение. — 2 изд. — Мн., 1987. (разам з М. С. Ратабыльскім)
- П. И. Рычков и его «Топография Оренбургская» // Геаграфія. — 2013.
З 1947 г. П. А. Лярскі быў сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР. Таксама быў Ганаровым членам грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Ганаровым старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[3]. Чытаў лекцыі ў інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у народным ўніверсітэце пры педагагічным інстытуце[3]. У 1959—1963 гг. вучоны сакратар, у 1963—1993 гг. старшыня Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, з 1993 года — Ганаровы старшыня. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Магілёўскі мерыдыян», супрацоўнічаў з часопісамі «Народная асвета», «Беларуская думка», «Нёман», «Пачатковая школа» і інш.[3]
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Выдатнік народнай асветы БССР (1955)
- Выдатнік народнай асветы СССР (1975)
- Прэмія Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне навуковай і грамадскай дзейнасці з прысваеннем звання «Чалавек года Магілёўскай вобласці» (2006)[3].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
19 студзеня 2018 г. у Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
- ↑ Ольга Кісляк География души фронтовика Лярского(руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Лярский Петр Алексеевич(руск.) // Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя Куляшова
- ↑ Пётр Алексеевич Лярский(руск.) // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаруха І. М. Лярскі Пётр Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 427.
- Настаўнік настаўнікаў ― рыцар прыроды : да 90-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага / І. М. Шаруха [і інш.] // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства : навуковы часопіс. — 2007. ― Т. 7, вып. 3/4. ― С. 3―6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лярскі Пётр Аляксеевіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Ольга Кисляк География души фронтовика Лярского(руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Павел Минченко Рекорды доцента Лярского(руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Лярский Петр Алексеевич(руск.) // Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова
- Пётр Алексеевич Лярский(руск.) // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Пахаваныя ў Магілёве
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кандыдаты геаграфічных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці савецкай геаграфіі
- Постаці беларускай геаграфіі
- Постаці савецкай педагогікі
- Постаці прыродазнаўства
- Члены Беларускага геаграфічнага таварыства