Мірскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:29, 15 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мірскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мір
Дата ўтварэння 26 снежня 2013
Насельніцтва (2009) 1 348
Код аўтам. нумароў 4

Мі́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір.

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Мірскі пассавет у складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Прылуцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 красавіка 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сімакаўскага сельсавета. 26 снежня 2013 года Мірскі пассавет рэарганізаваны ў Мірскі сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў без Міра) — 1348 чалавек[2], з іх 96,5 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.