Морацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Морач
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 750
Плошча 218,61 км²
Морацкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Мо́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Морач.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1750 чалавек[2], з іх 95,7 % — беларусы, 2,7 % — палякі[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.