Красназвёздаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красназвёздаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Янавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 965
Красназвёздаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Красназвё́здаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Янавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бабаевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галавацкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Янавічы[1]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 16 жніўня 1973 года перайменаваны ў Янавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Янавічы. 23 ліпеня 1984 года перайменаваны ў Красназвёздаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Красная Звязда. 21 студзеня 2004 года ў склад сельсавета з Тучанскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы[2]. 28 снежня 2017 года скасавана вёска Стралкава[3]. 5 лютага 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Янавічы[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і частка Зубкаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1965 чалавек[6], з іх 95,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 января 2004 г. № 47 Об изменении границ Тучанского и Краснозвездовского сельсоветов Клецкого района
  3. Решение Клецкого районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 50 Об упразднении сельских населенных пунктов
  4. Решение Клецкого районного Совета депутатов от 5 февраля 2008 г. № 57 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.