Голдаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:06, 2 мая 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Голдаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Голдава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 896
Плошча 86,7 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Го́лдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Голдава. Плошча — 8670 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ходараўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 896 чалавек[2], з іх 82,9 % — беларусы, 14,0 % — палякі, 2,1 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.