Мажэйкаўскі сельсавет (Лідскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гасцілаўскі сельсавет)
Jump to navigation Jump to search
Мажэйкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 439
Код аўтам. нумароў 4

Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мажэйкава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мажэйкаўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малы Мажэйкаў. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гасцілаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гасцілаўцы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета. У 1986 годзе скасавана вёска Палуты[2]. У 1997 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Мажэйкава, якая 29 мая 2002 года перайменавана ў Мажэйкава. 20 верасня 2002 года сельсавет перайменаваны ў Мажэйкаўскі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1439 чалавек[4], з іх 63,9 % — беларусы, 29,9 % — палякі, 5,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.