Юрацішкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:22, 10 мая 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Юрацішкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Юрацішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
2 снежня 1959,
23 студзеня 2014
Дата скасавання 23 снежня 1957,
3 мая 1962
Насельніцтва (2009) 1 413
Плошча 145,48 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Юра́цішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Юрацішкі. Плошча — 14548 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юрацішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макуцкага сельсавета[2]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны. 2 снежня 1959 года Юрацішкаўскі сельсавет утвораны зноў. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года сельсавет скасаваны, населены пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Юрацішкаўскага пассавета. 15 мая 1963 года да пассавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета.

23 студзеня 2014 года Юрацішскаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Юрацішак) — 1413 чалавек[3], з іх 96,0 % — беларусы, 2,2 % — палякі[4].

Зноскі

  1. а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 288 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.