Геранёнскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Геранёнскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Геранёны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
6 жніўня 1979
Дата скасавання 15 мая 1963
Насельніцтва (2009) 2 365
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Геранё́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Геранёны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кудэйшынскага сельсавета. 15 мая 1963 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсавета. 6 жніўня 1979 года Жылеўскі сельсавет перайменаваны ў Геранёнскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Геранёны. 17 жніўня 2015 года скасаваны хутар Завяргані[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2365 чалавек[2], з іх 49,2 % — беларусы, 47,6 % — палякі, 2,4 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.