Ян Кароль Копаць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Караль Копаць
Герб «Роля»
Герб «Роля»
Кашталян троцкі
1670 — 1 мая 1681
Папярэднік Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Ваявода полацкі
1658 — 1670
Папярэднік Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік Казімір Ян Сапега

Нараджэнне каля 1633
Смерць 1 мая 1681(1681-05-01)
Род Копці
Бацька Васіль Васілевіч Копаць
Маці Барбара Хадкевіч
Жонка Лукрэцыя Марыя Строцы
Дзеці Францішка, Ганна

Ян Караль Копаць (? — 1 мая 1681) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

У 1630-1640-я годы вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.

Староста берасцейскі ў 16521665 і 16701680. Вялікі літоўскі чашнік у 16561658 і падстолі ў 1658, ваявода полацкі з 1658; пасол на соймы 1648, 1650, 1653.

У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664-1665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я годы стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.

Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага.

У 1672 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Сям'я

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.

Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:

Крыніцы