Геранім Юр’евіч Хадкевіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Геранім Хадкевіч)
| Геранім Хадкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
| Герб «Касцеша» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дзмітрый Халецкі | ||||||
| Пераемнік | Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Павел Мікалаевіч Пац | ||||||
| Пераемнік | Станіслаў Мікалаевіч Нарбут | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Якуб Пясецкі[d] | ||||||
| Пераемнік | Павел Стэфан Сапега | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Павел Мікалаевіч Пац | ||||||
| Пераемнік | Януш Радзівіл | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1560[1] | ||||||
| Смерць |
8 верасня 1617[2][1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Хадкевічы | ||||||
| Бацька | Юрый Аляксандравіч Хадкевіч | ||||||
| Маці | Соф’я з Алелькавічаў[d] | ||||||
| Жонка |
Багдана з Палубінскіх Ганна з Тарлаў Дарота з Рэяў Соф'я з Карбачова |
||||||
| Дзеці | Соф'я, Ян Геранім, Крыштаф, Альжбета, Ганна, Барбара, Крысціна | ||||||
| Веравызнанне | каталіцтва[1][3] | ||||||
Геранім Хадкевіч (1560—1617) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода мсціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасцейскі (з 1595).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны роду, і Соф'і з Алелькавічаў.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй. Падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) забяспечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Быў чатыры раз жанаты. Жонкі:
- Багдана Аляксандра з Палубінскіх (шлюб каля 1582, дачка — Соф'я)
- Ганна з Тарлаў (да 1594, сыны Ян Геранім і Крыштаф, дачкі Альжбета, Ганна, Барбара і Крысціна)
- Дарота з Рэяў (у пачатку XVII ст.)
- Соф'я з Карбачова (з 1613)
Пахавалі Гераніма Хадкевіча ў Берасці.
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 110. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 183. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 192. — ISBN 978-83-65880-76-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 710. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.