Савет Міністраў БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:11, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Савет Міністраў Беларускай ССР
скарочана — СМ БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Савет Народных Камісараў БССР (1920—1946)
Дата скасавання 19 верасня 1991
Заменена на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Вярхоўны Савет БССР
Першы Старшыня Панцеляймон Панамарэнка
Апошні Старшыня Вячаслаў Кебіч

Саве́т Міні́страў Белару́скай ССР — Урад Беларускай ССР — вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з 1946 года да моманту скасавання рэспублікі.

Узнікненне

Савет Міністраў БССР быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС БССР ад 26 сакавіка 1946 года, замест СНК БССР.

Гэта было выклікана тым, што раней (15 сакавіка 1946 года) выйшаў Закон СССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік »[1].

Паўнамоцтвы і функцыянаванне

Згодна з Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Савет Міністраў Беларускай ССР утвараўся Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у складзе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшыняў дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР.

Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР мог уключыць у склад Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізацый Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР з'яўляўся падсправаздачным і адказным перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР быў абавязаны рэгулярна даваць справаздачу аб сваёй рабоце Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, і скласці свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Саветам на яго першай сесіі.

Да паўнамоцтваў Савета Міністраў Беларускай ССР адносілася рашэнне ўсіх пытанняў дзяржаўнага кіравання, аднесеных да ведання Беларускай ССР, бо яны не ўваходзілі, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У якасці пастаяннага органа Савета Міністраў Беларускай ССР, дзеючага паміж яго сесіямі, працаваў Прэзідыум Савета Міністраў Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР. Ён быў неабходны для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання.

Савет Міністраў Беларускай ССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і ў мэтах выканання заканадаўчых актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўваў і правяраў іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР былі абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Структура

Па стану на ліпень 1990 года Савет Міністраў БССР складаўся з:

Старшыні Савета Міністраў БССР

Кіраўніком Савета Міністраў БССР, згодна з Канстытуцыяй Беларускай ССР, з'яўляўся Старшыня Савета Міністраў БССР:

Кіраўнікі справамі

Зноскі

  1. Закон СССР ад 15 сакавіка 1946 «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік»

Гл.таксама