Зміцер Дрозд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зміцер Міхайлавіч Дрозд
Файл:Zmicerdrozd.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1973
Месца нараджэння Дразды, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, гісторык, фатограф, архівіст
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зміцер Міхайлавіч Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973, в. Дразды, Мінскага р-на, Мінскай вобл., цяпер у складзе Мінска) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у в. Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пастраждала падчас сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1992 г. скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка». У 2005 г. - гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[4].

У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861-1900». У 2013 г. працяг - «Землевладельцы Минской губернии 1900-1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[5].

У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі ім. Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў».

Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[6].

Арышт і зняволенне

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага.

5 мая 2011 асуджаны на 3 гады зняволеньня, якое адбываў у калоніі г. Бабруйска.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасля памілавання кіраўніком дзяржавы.

Пазней дадзеныя падзеі былі адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[7].

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Евангелие Дмитрия», [книга стихов], 100 экз. 1997.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1861―1900 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 671 с. 300 экз. 2-е изд., исправленное и дополненное (полные именной и географический указатели). Медисонт, 2012.— 709 с. 100 экз.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 692 с. 500 экз.
  • Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775 Reјestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński, 1775 / укладальнік Дзм. Дрозд; [аўтар уступнага артыкула, нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў; рэдактар польскага тэксту Г. Дадас]. — Мінск : Медысонт, 2014. — 197 с. 50 экз.
  • Заречье. Веды воды: [книга стихов и фотографий] / Дмитрий Дрозд; Минск : Медисонт, 2016. 274 стр. цв. фот. 14х21 см. 9 экз.
  • Бунт Ботаников / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2017. 50 экз. Электронная книга. 474 с.: цв. и ч/б ил.
  • Бунт Батанікаў : дзённік / Зміцер Дрозд. — Мінск, 2017. — 258 с. : іл. — (Серыя «Беларуская турэмная літаратура» ; вып. 1). Мінск. 2017. Наклад 500 ас.[8]
  • Место расстрела: Орша / Автор и сост. Дм. Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. Электронная книга. 474 с. : цв. ил., табл. Vilnius.[9]
  • Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча / Зміцер Дрозд. — Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. 572 с. : каляровыя [8] і ч/б [16] іл.

Анталогіі

  • Голас волi з-за кратаў. Анталогiя твораў беларускiх палiтзняволеных / Складальнiк, рэдактар А.I. Фядута. – Вiльня: ЕГУ, 2013. 992 с.

Зноскі

  1. https://nn.by/?c=ar&i=165280
  2. https://nn.by/?c=ar&i=168052&fbclid=IwAR17DEb85qXbBQkUP5vk56xw9b_ICbGDlJmRQKfDZIrlKKbb_gVfeiBY1XQ
  3. https://news.tut.by/society/562116.html
  4. https://palitviazni.info/viazen/dzmitryj-drozd
  5. https://bydc.info/news/514-redaktor-sajta-belorusskogo-dokumentatsionnogo-tsentra-stal-zhurnalistom-goda
  6. http://kimpress.by/index.phtml?page=12&idauth=96&fbclid=IwAR1tXlDSuoSZcOX0bp6mX02qxlr4XOqqfiwGJlvhFQ6TbRtOrUY_KjF3HJk
  7. https://novychas.by/hramadstva/bunt-batanikau-abo-elity
  8. https://bydc.info/edition/548-kniga-dmitriya-drozda-bunt-botanikov?fbclid=IwAR3ewpsko6Y4wMT_KgD9xixB8nahbiASpCm3q6uLUcS2qfqXBlQN9y9YQNQ
  9. https://bydc.info/edition/793-vyshla-novaya-kniga-mesto-rasstrela-orsha?fbclid=IwAR3RuWWKKdfmqQnygXPuCjHJ5FgVQRelzJWY-3XNQ6E-YgIpXXuocW7RkQ0