Перайсці да зместу

Зміцер Дрозд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зміцер Дрозд
Род дзейнасці пісьменнік, архівіст, публіцыст, паэт, гісторык
Дата нараджэння 26 сакавіка 1973(1973-03-26) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зміцер Міхайлавіч Дрозд або Дзмітрый Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973(1973-03-26), Дразды, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 года ў вёсцы Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1992 годзе скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 годзе — гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 года быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[4]. За ўдзел у Плошчы 2010 года быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 года быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА № 1 Мінска на вул. Валадарскага. 5 мая 2011 года судом Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) Дрозд быў асуджаны на 3 гады зняволення. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках)[5]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[6]. Тэрмін адбываў у калоніі Бабруйска. Вызвалены 11 жніўня 2011 года пасля памілавання Аляксандрам Лукашэнкам.

У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917». У жніўні 2016 года стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[7].

У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў» аб падзеях Плошчы 2010 года[8].

Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[9].

  • «Евангелие Дмитрия», [книга стихов], 100 экз. 1995.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1861―1900 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 671 с. 300 экз. 2-е изд., исправленное и дополненное (полные именной и географический указатели). Медисонт, 2012.— 709 с. 100 экз.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 692 с. 500 экз.
  • Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775 Rejestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński, 1775 / укладальнік Дзм. Дрозд; [аўтар уступнага артыкула, нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў; рэдактар польскага тэксту Г. Дадас]. — Мінск : Медысонт, 2014. — 197 с. 50 экз.
  • Заречье. Веды воды: [книга стихов и фотографий] / Дмитрий Дрозд; Минск : Медисонт, 2016. 274 стр. цв. фот. 14х21 см. 9 экз.
  • Бунт Ботаников / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2017. 50 экз. Электронная книга. 474 с.: цв. и ч/б ил.
  • Бунт Батанікаў : дзённік / Зміцер Дрозд. — Мінск, 2017. — 258 с. : іл. — (Серыя «Беларуская турэмная літаратура»; вып. 1). Мінск. 2017. Наклад 500 ас.[10]
  • Место расстрела: Орша / Автор и сост. Дм. Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. Электронная книга. 474 с. : цв. ил., табл. Vilnius.[11]
  • Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча / Зміцер Дрозд. — Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. 572 с. : каляровыя [8] і ч/б [16] іл.
  • Осведомительной сетью выявлены. 2-я танковая бригада в Западной Беларуси по спецсообщениям особого отдела НКВД. Сборник документов и материалов. Серия: Архивы КГБ / Автор-составитель, редактор, комментарии, дополнительные материалы — Дрозд Дмитрий. Вильнюс: Белорусский документационный центр, 2020. 204 с.
  • Минский тюремный замок. Книга 1. Побеги. / Дмитрий Дрозд. – Минск : Р. М. Цимберов, 2023. – 568 с.
  • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А.І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. 992 с.
  1. ↑ https://nashaniva.by/?c=ar&i=165280
  2. ↑ Гісторыя Драздоў . Наша Ніва (16 красавіка 2016). Праверана 24 снежня 2025.
  3. ↑ https://news.tut.by/society/562116.html Архівавана 17 лютага 2020.
  4. ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 21 снежня 2019.
  5. ↑ Все кассационные жалобы фигурантов дела о 19 декабря отклонены Архівавана 30 красавіка 2015.
  6. ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  7. ↑ Редактор сайта «Белорусского документационного центра» стал журналистом года(недаступная спасылка). bydc.info. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 24 снежня 2025.
  8. ↑ https://novychas.by/hramadstva/bunt-batanikau-abo-elity
  9. ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 22 снежня 2019.
  10. ↑ https://bydc.info/edition/548-kniga-dmitriya-drozda-bunt-botanikov Архівавана 22 верасня 2020.
  11. ↑ https://bydc.info/edition/793-vyshla-novaya-kniga-mesto-rasstrela-orsha Архівавана 22 верасня 2020.